Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Малітва Гасподняя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малітва да Прасьв. Тройцы Малітва Гасподняя
Малітва

1936 год
Пераклад: Сяргей Паўловіч
Ангельскае прывітаньне Мацеры Божай
Іншыя пераклады гэтага твора: Ойча наш.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Малітва Гасподняя[1].

Вучні Госпада Іісуса Хрыста прасілі навучыць іх маліцца, Ён ім сказаў: Маліцеся так:
Ѻ҆́ч҃е на́шъ, и҆́же є҆сѝ на небесѣ́хъ! да свѧти́тсѧ и҆́мѧ твоѐ, да прїи́детъ цр҇твїе Твоѐ: да бꙋ́детъ во́лѧ твоѧ̀, ꙗ҆́кѡ на нб҃сѝ и҆ на землѝ. Хлѣ́бъ на́шъ насꙋ́щный да́ждь на́мъ дне́сь: и҆ ѡ҆ста́ви на́мъ до́лги на́шѧ, ꙗ҆́коже и҆ мы̀ ѡ҆ставлѧ́емъ должникѡ́мъ на́шымъ: и҆ не введѝ на́съ во и҆скꙋше́нїе, но и҆зба́ви на́съ ѿ лꙋка́вагѡ. Отча наш, Каторы ёсьць у нябёсах. Няхай сьвяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё, няхай будзе воля Твая, як у небе, так і на зямлі. Хлеб наш штодзенны дай нам сягоньня, і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжніком нашым, і ня ўводзь нас у спакушэньне, але збаў нас ад злога.

Ꙗ҆́кѡ твоѐ є҆́сть цр҇тво, и҆ сла́ва, во вѣ́ки. А҆ми́нь. Бо Тваё ёсьць царства і сіла і слава на векі. Амінь.
Насꙋ́щный неабходны для існаваньня, штодзен-
ны. Да́ждь дай. Дне́сь сягоньня. До́лги даўгі,
грахі. Лꙋка́вый злы, благі, ліхі, хітры. Ꙗ҆́кѡ бо,
дзеля таго што.
Малітва гэтая называецца Гасподняю, бо так маліцца навучыў вучняў Сваіх Сам Гасподзь наш Іісус Хрыстос.
Ѻ҆́тч҃е на́шъ Отча наш (Айцец наш).
И҆́же є҆сѝ на небесѣ́хъ Каторы ёсьць у нябёсах.
Да свѧти́тсѧ и҆́мѧ твоѐ. Гэтымі словамі мы просім
Бога, каб памог утрымаць сьвятое Яго імя ў розуме і сэрцы, каб даў нам жыць паводле Ягоных законаў, праслаўляючы Госпада ўсім жыцьцём Сваім.
Да прїи́детъ цр҇твїе Твоѐ. У гэтых словах мы просім,
каб Бог памог нам быць праўдзівымі хрысьціянамі, каб міласьць Ягоная была з намі і кіравала сэрцы нашыя на дабро, да вечнаго шчасьця.
Да бꙋ́детъ во́лѧ твоѧ̀, ꙗ҆́кѡ на нб҃сѝ и҆ на землѝ.
Тут мы просім Айца Нябеснага, каб памог Ён нам выпаўніць на зямлі Яго сьвятую волю, як на нябёсах выпаўняюць яе Ангелы.
Ꙗ҆́кѡ азначае тут „як“.
Хлѣ́бъ на́шъ насꙋ́щный да́ждь на́мъ дне́сь — г. ё.
дай нам неабходное для жыцьця, як ежу, адзежу, памешканьне, таксама і неабходнае для душы.
И҆ ѡ҆ста́ви на́мъ до́лги на́шѧ, ꙗ҆́коже и҆ мы̀
ѡ҆ставлѧ́емъ должникѡ́мъ на́шымъ. Значыць — даруй
нам даўгі нашыя, як і мы даруем даўжніком нашым. Пад даўгамі разумеюцца тут грахі. Даўжнікамі нашымі завуцца людзі чым-колечы вінаватыя перад намі, напрыклад, крыўдзячыя нас, прыціскаючыя і наагул робячыя нам прыкрасьці.
И҆ не введѝ на́съ во и҆скꙋше́нїе не спакушай нас,
аддалі ад нас небясьпечныя рэчы, якімі мы можам спакусіцца и саграшыць.
Но и҆зба́ви на́съ ѿ лꙋка́вагѡ, значыць — захавай
нас ад усяго злога, асабліва-ж ад д‘ябла, спакушаючаго нас на грэх. Д‘яблам завецца злы дух.
Ꙗ҆́кѡ твоѐ є҆́сть цр҇тво, и҆ сла́ва, во вѣ́ки. А҆ми́нь.
Словы гэтыя выяўляюць усю веліч Айца Нябеснага, Яго магутнасьць і славу.


  1. Малітва гэтая чытаецца перад абедам і вячэрай.