Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ці блага — але разам! А жыцьцё — гэта такая радасьць, калі побач ідзе дарагі каханы чалавек! Дык будзем адгэтуль разам цешыцца, разам плакаць, разам змагацца — ўсё разам! Добра?

Люба. Я ня ведаю... Трэба падумаць... Неяк так скора...

Мікола. Мілая! Жыцьцё такое кароткае!.. Жыцьцё — барацьба, дзе няма часу на доўгія охі ды ўздохі. Мы любім адно аднаго, дык чаго чакаць? Пажэнімся. Я бедны беларускі вучыцель, але — Бог дасьць — з голаду не памрэм. Ты будзеш хадзіць на беларускія курсы, сама станеш вучыцелькай — і вось будзем жыць ды песьні пяяць!.. Там, дзе ёсьць шчырая верная любоў, там і бяда ня страшна. Я — мужыцкае дзіця, сын селяніна, я да ўсяго прывык ты-ж таксама, здаецца, не паненка. Ну, вось... Праўду я кажу? Добра? Ты згодна, Любачка?

Люба. Добра.

Мікола (цалуе яе). О, шчасьце ты маё!.. (звоніць званок).

Люба. Дзядзенька прыйшоў! (хапае сваю пакіненую работу, бяжыць на балькон, сядае там і шые).

Мікола (застаецца на сцэне, выймае з кішані кніжку).

Зьява 4

ЛЮБА, МІКОЛА, МАРТА і ФІЛІМОН.

Марта (праходзіць праз сцэну і адчыняе дзьверы. Уваходзіць Філімон).