Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цэлярыі... О! вы з маей пратэкцыяй высока заедзеце!

Мікола. Калі надта высока, дык небясьпечна. Можна абарвацца й паляцець уніз.

Філімон. Ха-ха-ха! Паляцець уніз — кажаце. Вы гэта добра сказалі. Бывае, ўсяляк бывае, але незаўсёды і ня з кожным... Ну, дык можа пачнем, ці што? каб часу ня траціць.

Мікола. Я гатоў... Вось я ўзяў з сабой кніжачку. Напішам, перш-наперш, дыктоўку, каб я ведаў, колькі вы ўжо ўмееце.

Філімон. Добра. Але, але! Напішам дыктовачку! (Сядае пры стале, задам да балькону).

Мікола (глядзіць у кніжку, пасьля зачыняе яе і дыктуе з памяці). „Найвялікшая радасьць людзей і багоў была і будзе заўсёды любоў“.

Філімон (паўтарае і піша). „Найвялікшая радасьць людзей і багоў была і будзе заўсёды любоў“... Добрая фраза... (да Любы). Чуеш, Любачка?

Люба. Чую, дзядзенька!

Філімон (піша) ... „была і будзе заўсёды любоў“... (да Міколы). Любоў пішацца праз „у“ з хвосьцікам?

Мікола (праз гэты час, як Філімон піша, перамігіваецца з Любай. Люба ківае пальцам, даючы знак, што гэтую міміку можа заўважыць Філімон). Але, але! Любоў заўсёды з хвосьцікам.

Філімон. Ужо. Напісаў. (Абярнуўся).