Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Люба. Нічога з гэтага ня будзе.

Філімон. Я ажанюся з табой, Любачка!

Люба (востра). Я не хачу, каб вы жаніліся! Аддайце толькі мне мае дакумэнты!

Філімон. Ага! Ага! Марта мусіць набрахала й аб тым, што я з ёю абяцаў жаніцца... Але-ж, ціпачка! Што Марта, а што ты! Як неба да зямлі.. Марту я ашукаў, гэта праўда, але цябе не ашукаю, далібог, ажанюся... Ты можа думаеш, што я бедны? Гэта я так толькі ўсім разсказваю... А ты яшчэ ня ведаеш, што ў гэтай шафе! (паказвае на шафу з грашыма). О! я табе пакажу! Ты пабачыш!...

Люба. Непатрэбны мне вашы грошы.

Філімон. А ты кажаш, што я стары. О-го-го! Не адзін малады мог-бы пазайздраваць мне. Ты толькі пацалуй мяне, Любачка, ты толькі папрабуй... Ну, ціпачка! (хоча яе злавіць і пацалаваць).

Люба (ўцякае навокал стала, пасьля бяжыць на балькон і крычыць). Кіньце, я прашу! бо крычаць буду! з балькону ўніз скокну, калі падойдзеце бліжэй! Кіньце. Прашу вас!... Марта!!!

Філімон. Ну, ціха, ціха, што ты? Ашалела дзяўчына. Ціха!

Зьява 9

ФІЛІМОН, ЛЮБА і МАРТА.

Марта (ўваходзіць з кухні). Абед ужо гатоў. Ці падаваць ужо?