Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Люба. Ах, вось добра! Дзякую табе, Мартачка! (цалуе Марту).

Марта. Ну, што... Глупства. Вось, глядзі.

Люба (пераглядае). А вось! Вось маё! ёсьць! Ну, добра... Значыцца, цяпер трэба злажыць рэчы і ўцякаць, пакуль ён яшчэ не прачхнуўся. Ці маё ўжо ўсё гатова?

Марта. А я ўжо ўсё папрасавала, злажыла. Толькі твая блюзачка яшчэ ня зусім высахла, але я яе зараз выпрасую.

Люба. Ах, залаценькая мая, Марта!.. Ну, буду сьпяшацца! (Бяжыць у свой пакой).

Зьява 2

МАРТА (адна).

Марта. Добрая дзяўчына, шкада мне яе, няхай уцякае адгэтуль... А яму я колькі разоў казала, што гэтыя яго міністраўскія фанабэрыі да дабра не давядуць. Вось, ляжыць цяпер хворы, ні рукой, ні нагой... Ну, але добра тое, што ў міністры не прынялі, зноў, прынамсі, чалавекам будзе. (Раптам успомніла). А ключы трэба ізноў ціханька палажыць пад падушку, бо як прачхнецца і заўважыць, што ключоў няма, дык будзе бяда. (Ідзе ў пакой Філімона).

Зьява 3

ЛЮБА (адна).

Люба (праходзіць з чэмаданчыкам, які пакідае на сцэне). Ну вось я ўжо зла-