Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

адчувае, што настаў такі час, калі урад павінен будзе лічыцца з ёю больш, чым гэта было раней. Урад новага цара росьціць такія надзеі. У заключальных словах маніфэсту ў сувязі з заканчэньнем Крымскай вайны (19 сакавіка 1856 г.) ужо вызначана істота новых павей, новай програмы. Там сказана так: «Пры дапамозе божага промыслу, што заўсёды спрыяе Расіі, няхай зацьвярджаецца і паляпшаецца яе хатні дабрабыт, праўда і міласэрнасьць няхай пануюць у судох яе; няхай разьвіваецца ўсюды і з новай модаю імкненьне да асьветы і ўсякай карыснай дзейнасьці, і кожны пад аховай законаў, для ўсіх адналькова справядлівых і ўсіх адналькова забясьпечваючых, няхай карыстаецца пладамі нявіннай працы. Урэшце—і гэта ёсьць першае жывейшае жаданьне наша—сьвет спасаючай веры, азараючы вумы і даючы моц сэрцам, няхай абараняе і паляпшае болей і болей грамадзянскую звычаёвасьць, гэты вярнейшы залог парадку і шчасьця».

Маніфэст, як бачым, напісан у самаўладна-лібэральным духу. Справа пачынаецца з божага промыслу, далей ідуць лібэральныя намёкі і паўсловы, і ўрэшце зноў мы спатыкаемся з вераю ў бога, звычаёвасьцю і парадкам. Ня гледзячы на ўсю сваю скромнасьць і нязначнасьць, маніфэст зьвярнуў на сябе ўвагу з двух бакоў: з боку лібэралаў і рэакцыянэраў. Адны лічылі яго мэтазгодным актам, другія трубілі ўва ўсе трубы, што для імпэрыі пачынаюцца шкадлівыя часы. У самай рэчы маніфэст быў толькі папераю, над катораю зусім ня