На дварэ чуваць выстралы і крыкі: „Гура! Бійця іх душагубау, зладзеяу! Даганяй гэнага куцага! Стой гіцаль, не уцячэш! Ай, ратуйце!“ Хворы з натугай сьлядзіць праз вакно.
БАЯЗЕНЬ. (лежучы на падлозе) Куды ты вытыркаешся — кладзіся на зямлю… там кулі…
ХВОРЫ. Вон! Не пагань хаты. Каб у міг…
Баязень ойкаючы перапаузае парог.
ХВОРЫ. (сьлядзіць праз вакно, цяжка дыша, мучыцца за сваіх; гавора хрыпла) Ага, пагналі нікчэмнікаў! Нашыя ужо і аружжа маюць! Здаліся… вун толькі… Ах цэліцца!.. Божа… (крычыць) Беражыся! Тодар схініся!... (выстрал) Ха-ха-ха… Хібіў… Кінуў рушніцу, уцекае… А там з пад рэчкі выходзяць другія… ворагі… А шмат іх, як цячэ… (рупна устае, хістаецца) Памагаць… не паддацца… як цёмна… дзе дзьверы… не паддацца… (валіцца няжывы; узышоўшае сонца асьвечае яго. Чуваць водгульле барацьбы).
◆◆◆◆