Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сама ў адзначэньні на палёх некаторых асаблівасьцям майдэборскага права ў Польшчы. Самадзейнасьць Яскера выявілася ў яго „Promptuarium’е“, які па досьледах Тараноўскага зьяўляецца альфабэтным паказчыкам зьместу „Speculi Saxoni" і „Juris municipalis" з паказаньнем паралельных месц таго і другога.

Пасьля выданьняў М. Яскера выключнае значэньне як для Польшчы, так і для Беларусі маюць выданьні Бартолёмэя Гроіцкага і Паўла Шчэрбіча. Сваімі досьледамі Тараноўскі даводзіць, што гэтымі выданьнямі беларускія месты карысталіся, як асноўнымі сводамі права, і суды пасылаюцца ў сваіх судовых процэсах або на працы аднаго, або на другога. Як працы Б. Гроіцкага, так і П. Шчэрбіча былі выданы ў польскай мове.

Бартолёмэю Гроіцкаму належаць наступныя працы:

1. „Ustawa płacey u sądów w prawie Maydeburskim : tak przed burmistrzem a raycam,i iako przed woytem, nowo uczyniona“, выдана ў Кракаве ў 1558, 1559, 1560, 1562, 1565, 1568 і 1616 г. г.

2. „Artykuły prawa Maydeburskiego, które zowią Speculum Saxonum z Lacinskiego jezyka na Polski przelozone", выдана ў Кракаве ў 1558, 1559, 1560, 1562, 1565, 1616 і 1618 г. г.

3. „Porządek sądów i spraw mieyskich prawa Maydeburskiego w Koronie Polskiej“, выдана ў Кракаве ў 1559, 1562, 1565, 1566, 1573 і 1616 г. г.

4. „Ten postępek wybran iest s praw cesarskich, który Karolus V. Cesarz, kazał wydać po wszystkich swoich państwiech, którym sie nauka daie, iako w tych sądziech a sprawach, około karania na gardle, abo na zdrowiu, sędziowie y każdy urząd ma się zachować, y postępować“... выдана ў Кракаве ў 1559, 1560, 1562, 1565, 1582 і 1616 г. г.

5. „Reyestr do Porzadku i do artykulow pierwiej po polsku wydanych w sprawach tego czasu naiwiecey klopotnych z tegoz prawa Maydeburskiego przydane", выдана ў 1567, 1573 і 1616 г.г. ў Кракаве.

6. „Prawa miedzy Gospodarzem y Komornikem krotko spisane“, выд. у 1573 г.

Працы Б. Гроіцкім выдаваліся адным зборнікам ў 1619, 1629 у Кракаве і ў 1760 г. ў Перамышлі.

Ажыўленьне літаратуры XVI ст. аб майдэборскім праве канчаецца дзьвюма працамі Паўла Шчэрбіча, якія былі выданы ў Львове ў 1581 г.

1. „Speculum Saxonum abo prawo Saskie y Magdeburskie Porza̜dkiem Obiecadła, z Laćinskich y Niemieckich Exemplarzow zebrane, a na polski jezyk z pilnością y wiernie przełożone przez Pawła Szczerbicza".