Старонка:Дуброўскі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Петроў сын Траекураў на азначаны спрэчны маёнтак, што знаходзіцца цяпер пад уладаннем у гвардыі паручыка Андрэя Гаўрылава сына Дуброўскага, месцазнаходжаннем у сяльцы Кісцянёўцы, па цяперашняй... рэвізіі ўсяго мужчынскага роду 186 душ, з зямлёю і ўгоддзямі, падаў сапраўдную купчую на продаж маёнтка нябожчыку бацьку яго, правінцыяльнаму сакратару, які пасля быў калежскім асэсарам, у 17 ** годзе з дваран канцылярыстам Фадзеем Спіцыным, і што звыш гэтага гэты пакупнік, як з учыненым на той купчай надпісу відно, быў у тым-жа годзе земскім судом уведзен ва ўладанне, які маёнтак ужо і за яго адказам, і хоць наўпрэкі гэтага з боку гвардыі паручыка Андрэя Дуброўскага і пададзена даверанасць. дадзеная тым памершым пакупніком Траекуравым тытулярнаму советніку Собалеву для ўтварэння купчай на імя бацькі яго, Дуброўскага, але па такіх справах не толькі зацвярджаць крэпасныя нерухомыя маёнткі, але нават і часова уладаць паводле указа... забаронена, да таго-ж і самая даверанасць смерцю давальніка яе дарэшты знішчаецца. Але каб звыш гэтага сапраўды была па гэтай даверанасці ўтворана дзе і калі на азначаны спрэчны маёнтак купчая, з боку Дуброўскага ніякіх ясных доказаў да справы з пачатку вытварэння, гэта значыцца з 18.. года, і па гэты час не пададзена. А таму гэты суд і мяркуе: азначаны маёнтак, 180 душ, з зямлёй і ўгоддзямі, у якім цяпер стане той выявіцца, зацвердзіць па пададзенай на яго купчай за генерал-аншэфа Траекурава, аб зняцці распараджэння гэтым гвардыі паручыка Дуброўскага і аб сталым уводзе ва ўладанні за яго, пана Траекурава, і аб адказе за яго як дайшоўшага яму па спадчыне, прадпісаць ** земскаму суду. — А хоць звыш таго генерал-аншэф Траекураў і просіць аб узысканні з гвардыі паручыка Дуброўскага за няправільнае ўладанне спадчынным яго маёнткам ускарыстаўшыхся з яго прыбыткаў, але як гэты маёнтак, па паказанню старажылых людзей быў у паноў Дуброўскіх некалькі год у бясспрэчным карыстанні, і з справы гэтай не відаць, каб з боку пана Траекурава былі якія-небудзь да гэтага часу прашэнні аб гэтым няправільным уладанні Дуброўскім гэтага маёнтку, да таго па ўлажэнню загадана, ежэлі хто чужую зямлю засее, або сялібу загародзіць, і на таго аб няправільным заўладанні пачнуць біць чалом, і пра тое высветліцца дакладна, тады праваму аддаваць тую зямлю і з пасеяным хлебам, і загараддзю, і забудаваным, а таму генерал-аншэфу Траекураву ў заяўленым на гвардыі паручыка