Старонка:М. Багдановіч як гісторык Беларускага адраджэньня.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сярод мнагалічбавай плеяды маладой беларускай інтелігэнцыі, атдаўшай усе свае сілы і здольнасьці адраджэньню нацыянальнай культуры роднай краіны, М. Багдановіч займае адно з першых месц. Яго паэтычныя выступленьні гаварылі аб вялікай паэтычнай здольнасьці, яго паэтычныя творы, апавітыя глыбокім нутраным лірызмам і шчырым каханьнем да роднае краіны, дазвялялі спадзявацца, што ў асобе М. Багдановіча беларускае мастацкае слова скажа шмат новага, сьвежага, выяўленнага ў прыгожых паэтычных вобразах і нарысах. Але доля казала іначай. Малады паэта аднёс у труну недапетыя песьні, ня выказаў усяго таго, аб чым пяяла яго кволая, нейкая змучаная цяжкаю хвор’ю душа. Ён паміраў на беразе прыгожага сіняга мора, дзе навакол уся прырода сьпявае гімн радасьці жыцьця, людзкаму шчасьцю.

У творчасьці М. Багдановіча няма пэсымізму... У яго паэзіі шмат жалобных песен, як адбітак яго ўласных дум і настроў, але ў той час у ёй адчуваецца глыбокая вера ў перамогу жыцьця, у блізкасьць нацыянальна-культурнага адраджэньня роднай краіны, да якое заўсёды імкнецца душа хворага паэты. М. Багдановіч быў