Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цяжкімі: гкрэх! гкрэх! — са страшнай сілаю „крые“ немец нашы пяхотныя акопы і „шчупае“, дзе батарэі. Надвор‘е пацішэла, устоілася; ветру няма, толькі халодна-ядрана; нагам сьцюдзёна, няможна сагрэць.

Ноч я перабыў у ямцы, што падкапаў у беразе сухой канавы і заслаў лёнам з поля, пакрыўдзіў якогась няшчаснага жмогуса. Пасьля прынёс снапок саломкі, як бегаў у канцылярыю на хутар па красін. Красін патрэбен быў у лямпачку для батарэйнай „адметкі“ (па ёй начою наводзяць арудзьдзі).

Як ішоў на хутар, троху няма ведама чаго баяўся, бо цёмна й пуста. Каб супакоіцца, даў волю фантазіі. Уявіў сабе, між іншым, што гэтае жмудзкае поле яшчэ так нядаўна агалашалася мірнай песьняй дзяўчыны-пастушкі, хлопчыкі-канюшкі клалі цяпло, грэліся, смажылі сала на важашкох, казалі казкі… А цяпер?

У канцылярыі красіну не знашоў, і адабраў астатні запас у бедных хутаранаў. Гаспадыня аж плакала, але як я мог вярнуцца без красіну? Я прасіў, упрашваў, умаўляў, сварыўся, пагражаў. Самому, было сумна й сьмешна ад свае ролі гэткага рашучага салдата.

Пераяжджаем на новую пазыцыю, трошку наперад.

24 верасьня.

Уначы было надта халодна. На фронце заціш, мы стаялі як-бы на прывале, толькі гарматы былі пастаўлены гатовыя к бою, а я тымчасам ня мог выспацца. Спаў на зямлі пад брэзентам, і хоць сяб-