Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лены, што капітан сваёю неасьцярожнасьцю паказаў аэроплянам месца батарэі. Дзеля гэтага, як сьцямнее ізноў, здаецца, пераедзем, ужо на трэцяе тут месца. А вясёлы арудзійны фэрверкер, сьветлавусы яраславец Салаўёў, жартуець: „Колькі выпусьцілі знарадаў? 317 гранат і 39 шрапнэляў? Нічога… маё арудзьдзе чалавек дваццаць забіла, хопіць на гэтай пазыцыі“. Аднак-жа, мы пасьпелі выкапаць акопы, і пакідаць іх нікому ня хочацца.

Ногі мае дужа зяблі ўчора цэлы дзень і зябнуць — няма куды дзецца, хоць ты плач.

Хлеба няма ўжо трэці дзень. І няма дзе купіць навет за грошы, чыстая бяда прышла. Аб чым думаець наш тыл? А сухары свае мы пагрызьлі раней без дазволу. — „Вось цяпер і сядзіце на бабох“ — сказаў капітан Фядотаў. — Дзе-ж той боб? Дайце нам, мы яго зьядзём!

Абеды нашы дужа дрэнныя, адна вада і тая чорная ад гнілых капусьцінак ці-то ад сушанай гародніны, што рэдка-рэдка дзе баўтаецца. Ядзім два разы ў дзень, ураньні і ўвечары. Адзін раз даецца порцыйка мяса, але такая малая, што й есьці няма чаго. Порцыйка — закачаная ў пясок бруднымі пальцамі кашавара й арцельшчыка. Ох, гэтыя пальцы: імі разьдзіраюць мяса на порцыі, імі тут-жа і смаркаюцца ў кулак“. Звараныя порцыі раскладваюць на падсьцелены мяшок, а часам навет на шынялю. Як быццам так трудна прыстарацца якой чыстай дошкі.