Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе абагравацца. Пазыцыя гэтая страшэнна зьнялюбела. У часе пажару ўзлаваліся мы і жарнулі па нямецкім акопе „два патроны, беглы агонь“. Страляніна па гэтай камандзе, калі ўся батарэя дружна грукочыць, мне найболей падабаецца.

Беленькі дастаў пасылку, і мы ўсе паласаваліся, смакавалі: ляндрынкі, чакаляду, курылі папіроскі. Адным разам усё зьелі, і сам Беленькі, усё гамонячы й гамонячы ад радасьці, дужа вясёлы, зьеў найменей. У яго аж румянец па шчаках разьліўся і вочы заблішчэлі, як выпіўшы. Наеўшыся, кінуўся мяне цалаваць, крычаў: „Жывём, браце Лявон!“ Увечары ён троху апаў духам, але разгаманіўшыся ізноў павесялеў, прызнаўся мне, што ўтоіў ад кумпаніі адну плітку чакаляды, і мы зьелі яе ўдваіх з ім. Елі па малым кавалачку цэлую ноч, бо дзяжурылі.

5 кастрычніка.

Пісьмо з дому. Бедная ты, мая мамачка! І усе маткі больш маюць за дзяцей гора, чымся ўцехі Разважаў на тэму: ці можна было-б зрабіць так, каб зьнішчыць любоў родных? Чалавецтва было-б шчасьлівейшае. Сумна!

6 кастрычніка.

15-ты дзень тут… Цяжка.

Перабег да няс нямецкі салдат. Гаворыць, што ім чатыры дні есьці нічога не давалі. Паляк-пазнанец. Я ў расейскім войску — як той паляк у нямецкім. Значыцца?..

Хлеба другі дзень няма. Купіў у жмогуса гнілых дулек на 15 к. Папсаваў бруха. Ня хочацца пісаць.