Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і цяпло. Мы зварочваемся да Яго з сваімі малітвамі, славім Яго ў іх, просім помачы на справы добрыя й багабойныя і дзякуем Яму за Ягоныя міласьці.
Апрача Бога, ў малітвах сваіх мы прызываем Мацер Божую, Сьвятых Ангелаў і Сьвятых Людзей, але не як Бога, а як Угоднікаў Божых, якія блізкі да Бога і просяць за нас перад Ім.

Пытаньні: Чаму мы зварочваемся да Бога з малітвамі? Што мы звычайна выказваем у сваіх малітвах? Да каго, апрача Бога, зварочваемся ў малітвах сваіх?

Аб вонкавых знаках малітвы.

Паводле старадаўнага звычаю, у часе малітвы мы хрысьцімся знакам храста. Дзеля гэтага тры пальцы правай рукі канцамі злучаем разам — на чэсьць Прасьвятой Тройцы, Адзінаістотнай і Неразьдзельнай, а два апошнія прыгінаем к далоні. Потым, зложаныя такім чынам пальцы, кладзём спачатку на чало, потым на грудзі і далей на правае плячо і левае.
Знакам храста мы выказваем нашу веру ў расьпятага на храсьце за грахі нашыя Госпада Іісуса Хрыста.
Знак храста кладзём: на чале, каб пасьвяціць розум; на грудзёх, каб пасьвяціць сэрца; на правым і левым плячы каб пасьвяціць цялесныя сілы і нашую працу.
Нахіленьнем галавы і паклонамі ў часе малітвы мы паказваем нашую пакору і паслухмянасьць перад Богом.

Пытаньні: Як злажыць пальцы, каб перахрысьціцца? Як мы хрысьцімся? Што азначае знак храста сьвятога? Чаму хрысьцячыся мы кладзём знак храста на чало, грудзь, правае і левае плячо? Дзеля чаго молячыся мы нахіляем галаву і кладзём паклоны?