Гэта старонка не была вычытаная
ЗЬЯВА I-я
На сцэне — старажыха Мар‘я парадкуе на стале, дзе растаўлены бутэлькі, закускі.
ЗЬЯВА II-я
Уваходзіць Пісар
Пісар. Старайся Мар‘я, старайся, сягоньня мае імяніны, а разам і гадавіна нашага вясельля.
Мар‘я. Ды я стараюся, панок, парадак дыхт, няхай ідуць госьці, ды п‘юць на здароўе.
Пісар. Трэба клікнуць Панаса да спамогі, ён табе і бутэлькі адкаркуе, і талеркі ператрэ.
Мар‘я. Талеркі як талеркі, а бутэлькі каркаваць ён майстар, як хочаце адкаркуе ці так, ці так. (Паказвае — з каркаўніком, ці аб далонь).
Пісар. Ну дык пакліч Панаса, а то зараз госьці зьявяцца.
Мар‘я (да дзьвярэй). Панас, а Панас (голас Панаса за сцэнай), хутчэй сюды бяжы.
ЗЬЯВА III-я
Уваходзіць Панас
Панас. Я тут.
Мар‘я. Памагаць будзеш.