ЗЬЯВА IV-я
Выйшла з бакоўкі жонка пісара
Пісар. Ну, як-жа чуешся?
Жонка. Вельмі дрэнна.
Мар‘я. Нічога дзіўнага, панічка, гарадзкому чалавеку ў вёсцы жыць усё роўна, што птушачцы ў клетцы.
Пісар. Пакліч ты Мар‘я фэльчара, ды па дарозе да дзяка забяжы, каб не пазьніўся.
Мар‘я. Фэльчар зараз прыдзе, я ўжо казала, а дзяк не запозьніцца (выйшла).
Пісар. Вось толькі прыжджом лета, завязу цябе ў Крым, грошай не пашкадую.
Жонка. Дзе тое лета, і дзе той Крым? Пакуль я даждуся, косьці мае спарахнеюць.
Пісар. Ну, ну, а мяне-ж ты на каго пакінеш?
Жонка. Другая будзе.
ЗЬЯВА V-я
Уваходзіць фэльчар
Фэльчар. Добрага дня.
Пісар. Даруй браце, што патурбаваў цябе, жонка хвора, паміраць хоча.
Фэльчар. Што гэта ён пляце?
Жонка. Праўду кажа.
Фэльчар. А вось зараз спазнаем. Калі ласка адчыніце губу… вось так, язык крышку