так будзіць, і німаведама, аткуля яно гэта ўсё, хто гэта даў, і што будзіць пасьля сьмерці? Памёр, згніў… а сілы таёмнае? Ніхто нічога не бачыў… С таго сьвету ніхто ні казаў. Можа й таго сьвету німа? Дык што ж тагды, як тагды? На што ж такі сьвет стварыў?»
Цёмна, глуха сонна…
Чараўнікі сучасные! Скажыця, як нячысьцікам душу прадаць, каб толькі спытацца нешта? Ня йдуць нячысьцікі, бо знаюць, паганые, у іх душа мая, нешчасная…
На што даў жудасны кірунак у падасецьця лезьці? На што?
Вера, вера! Вера малая! — Німа веры ні ў тое, ні ў гэта, а жудасны кірунак ёсьць, ёсьць ён, прокляты… На што мне далі яго, на што?
А быў ж я некалі вясёлы, сьмеяўся ж я…
∗
∗ ∗ |
— Дурны, дурны…
Разумные людзі дурным завуць.
Не спрэчаіцца, бо ўсё роўны дурна ён на людзкі розум.
А перш быў хлопцам пахмурным, пасьля «варонаю», далей прыдуркаватым, потым стаўся дурным.
— Дурны, дурны…
А ён хочыць па-свойму быць. Дурны…
Але крыўда ў чым? Што баліць яму? У чым туга-нуда яго дурная?
Не цямюць хіба таго звычайна-разумные людзі.
А чаго б, можа, пажадаў! Дурэнь, дурэны!..
Cамі яны усе дурные… Ці ж не дурные?