Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ка, ідзе падскокам, высока падымае ногі і громка тупае; зямля глуха аддае крокі нівядомага). Адкуль, чалавечэ?

Нівядомы. З багны — балота, з сухога чарота, дзе чэрці сьвятых спакушаюць.

Габрусь. (Спалохаўшысь). Ня ведаю, што гаворыш, чалавек! Ты мне скажы, куды зайду я, пайшоўшы па гэтай дарозі?

Нівядомы. На могілкі.

Габрусь. На якія могілкі?

Нівядомы. А на тыя, адкуль ніхто назад ні ходзіць.

Габрусь. Тьфу, згінь ты! (Хрысьціцца).

Нівядомы. А мне перадалі гасьцінчыку для цябе. На! [Згартае і дае Габрусю у нос фігу].

Габрусь. [Адскаківае. Нівядомы ідзе далей, заліваючыся ціхім рогатам]. Божэ мой! Куды зайшлі мы! [Ідзе да Антося і Рыгора. Антось сядзіць, як акамянелы, Рыгор ляжыць на сьпіні. Да Рыгора]. Рыгор, уставай, браток: Бог ведае, куды мы зайшлі. Тут страшнае мейсцо, і Бог адступіўся ад яго — тут прайшла здань, а можа і сам д‘ябал; ўласныя вочы маем бачылі яго!

Антось. (Падымае галаву, абводзіць вачыма селян і лес). Ты кажаш: «Куды мы зайшлі?» Вот тут і ёсьць точка! Хіба ж мы самі зайшлі? Нас вёў нехта, а мы, як сабакі на ланцугу, пакорна ішлі за ім.

Габрусь. Што ты, дзядзька! Ахамяніся!

Антось. [раптоўна зрываецца з мейсца, сьціскае кулаке, скрыгічэ зубамі, крычыць нема]. Вон! вон яе адгэтуль! (Бяжыць, як бы каго іцловь і хочэ