Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тарас Гушча.

НА ДАРОЗІ ЖЫЦЦЯ.


(Шырокі шлях. Дарогі і сьцежкі распоўзаюцца ва ўсе бокі. Пасярод дарогі стаіць стары сагнуты крыж. Збоку чарнея высокі лес. Па шляху калі-ні- калі праходзяць падарожныя. Вечарэя, ноч паволі апускаецца на землю. На шлях ціха выходзіць жаночая постаць).

Кабета. (Азіраецца вакруг). Якоі-ж дарогі трымацца цяпер? У які бок пайсьці?.. І ногі мае адняліся… Дзе-б прысесьці? (садзіцца на прыдарожны камянь). Адзначыў мне Бог Сьвяты ў адвечнай кнізі жыцця вялікае горо. У сваёй нязьмернай добрасьці і справядлівасьці асудзіў Ен мяне на доўгае-доўгае блуканне. Божэ! ці будзе калі канец майму бадзянню, маёй паняверцы і зьневазі? [цяжка ўздыхае]. І ні памятую ужо, калі выйшла я на гэту дарогу пакуты, пагарды, зьневагі [нізка схіляе голаў, доўга і моцна задумываецца]. Сказаў мне Бог Сьвяты, што тагды толькі скончыцца мая дарога пакуты, толькі тагды я выйду на прасторную пуціну і пазнаю радасьць доўгажаданнаго сапачынку посьля труднай дарогі, калі пазьбіраю я дзетак сваіх. Дзе-ж вы, мае дзеткі? Пакінулі вы мяне і разышліся па сьвеці, а я хаджу, шукаю вас, каб зноў сабраць вас у адну сямейку. [Углядаецца на дарогу]. Там ідуць. Ідзе пара, мабыць жаніх са сваёю маладою… Ах, як хораша яны убраны! Як яны молады і прыгожы…