Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Жыцьцё — шырэй прастор, большы разгону!

Толькі павеюць халодныя ветры, прынясуць сьцюжу, завеюць даліны гурбамі сьнегу — шкода, што не вясна! Усё закутаецца, а ўсё-ж т‘кі ў сэрцы будзе вясна…

І яшчэ — зазвоняць даліны песьнямі, простыя людзі будуць думаць пановаму…

— Думы шырокія — сьцежкі вузкія!

XI

Сьнег…

Ляжыць сьнег — сыпучы і мяккі, белы, бы чыстая радасьць.

І вецер гуляе па загонах…

У бары з жалем галосяць сосны — стромкія ды хваістыя. Ці сум чуецца, ці радасьць? — за сьпевамі кудлатай мяцеліцы не разбярэш; ды й чалавеку няважна блытаніна іх дум, ён жыве сваім адчуваньнем, гаворыць сваім голасам…

Пад сьнегавой коўдраю да шыі стаяць маўклівыя хаты з чорнымі-думамі-дымам, што ўецца пярэстымі хвалямі па-над стрэхамі. Глядзяць яны сьляпымі вачыма на мяжуючы прастор — белае поле з сумётамі сьнегу, што віхрыцца, пырскае… Бура сьцеліць белатканыя абрусы на пратоптаных дарогах; там-жа — нястрыманы вецер: ёсьць яму воля ды прасторавы разгон. І дзівяцца гнілыя стрэхі: чаму гэта сонечны прамень не растопіць золкага сьнегу, што павуцінаю павіс на прыталках вакон. Прымасьціўся на комінах сьнег і давіць цяжарнымі грудзьмі так, што аж ад злосьці скрыгочуць зубамі старыя бярвеньні.

На вуліцы дзьве сотні хатак шчыльней прыляглі