Географія Эўропы (1924)/Усходняя Эўропа/Прыкасьпійскі стэп

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Казацкія стэпы Прыкасьпійскі стэп
Падручнік
Аўтар: Мікалай Азбукін
1924 год
Слоўнік тэрмінаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прыкасьпійскі стэп.

На ўсход ад груду Эргеняў і Стаўрапальскага плоскаўзвышша пачынаецца вялікая Арала-Касьпійская катліна, якая яшчэ параўнаўча зусім нядаўна, ужо пасьля ледавіковай эпохі, была дном вялікага Арала-Касьпійскага мора, што абымала ўсю Сярэднюю Азію і была элучана з Чорным морам цераз Кума-Маныцкую лагчыну.

Значная частка Арала-Касьпійскай катліны каля берагоў Касьпійскага возера да цяперашняга часу ляжыць ніжай роўня вады ў акіяне, а паверхня самага Касьпійскага возера ніжэй роўня мора на цэлых 25 мэтраў.

Довадам, які падмацоўвае дагадку аб даўным моры, што пакрывала калісь катліну, зьяўляецца надзвычайная роўнасьць яе — толькі даўнейшае морскае дно можа быць такім роўным. Гляістыя й пескавыя грунты Прыкасьпійскай нізіны зьмяшчаюць прымешку морскай солі і рэшткі тых жывёл-мякуноў (молюскаў), якія й да цяперашняга часу жывуць у Касьпійскім возеры.

Перагною у грунтох Прыкасьпійскага стэпу вельмі мала, звычайна меней за 2%, і глеба мае сьветлы, жоўта-буры колер. Месцам бурая глеба зьмяшчае вялікі процант солі і пераходзіць у гэтак званыя саланчакі. Асабліва многа солі бывае ў лагчынах, бо дажджавая вада выпаласквае соль з грунту і пераносіць яе ў самыя нізкія месцы, дзе і утворваюцца саланчакі або салоныя вазёры. У залежнасьці ад таго, на якім падгрунце ўтварылася глеба, яна бывае суглінкавай або супескавой, а на поўдзень ад вусьцяў Волгі і шмат у якіх іншых месцах каля Касьпійскага возера на паверхні ляжаць голыя сыпкія ляскі. Пяскі цягнуцца грудамі з захаду на ўсход і ўразаюцца ў Касьпійскае возера, так што паміж пескавымі грудамі застаюцца маленькія затокі (так званыя крыкі). Далей ад Касьпія муж пескавых грудоу ляжаць, нібы працягі гэтых заток, вузкія даўгія вазёры (гэтак званыя ільмені). Яшчэ далей ад Касьпія пад уплывам вятроў пескавыя груды ператвараюцца ў выдмы (барханы) правільнай формы паўмесяцаў.

Паводле сваёй прыроды ўся Арала-Касьпійская катліна зьяўляецца тыповай часткай Азіі. Аднак цераз гэтую катліну працякае нізавіна галоўнай ракі ўсёй Эўропы — Волгі, і з гэтай прычыны тую частку АралаКасьпійскай катліны, якая ляжыць у вусьцях Волгі і на захад ад іх, звычайна далучаюць да Эўропы.

Па ўсёй гэтай краіне раскідана вельмі многа салоных бясстокавых вазёр. Гэта нібы рэшткі даунага вялікага мора, пад якім калісь хавалася ўся краіна. Кожны дождж павялічвае колькасьць солі ў вазёрах, вымываючы яе з грунту ў вышэйшых месцах. Вада паруе з паверхні возера, але соль застаецца і асядае што-год новым пластом на Дне яго. Рэк у краіне наагул мала, большасьць з іх не дасягае да Касьпійскага возера, а зьнікае у пяскох і салоных вазёрах. Звычайна ўлетку рэкі краіны перасыхаюць.

Выняткам зьяўляецца Волга. Яна нясе з Маскоўшчыны гэтак многа нады, што, як у Афрыцы Ніл, утворвае вялікі оаз у Прыкасьпійскай пустыні, утворвае вялікую дэльту і сваімі адкладамі засыпае паўночна-заходнія часткі Кась лійскага возера. Ужо каля Царыцыну Волга разьдзяляецца на многалічныя адтокі, між якіх застаюцца тысячы рэчных астравоў. Адтокі Волскай нізавіны бязупынна мяняюць свае рэчышчы, размываюць старыя астравы, накідваюць сваімі адкладамі новыя, сплятаюцца адно з адным і складаюць заблытаную сетку вялікіх і малых рэчных праток ды рознастайных балотных астравоу. Галоўная адтока — так званая Ўласная Волга — цячэ па заходняй мяжы волскай дэльты; найвялікшая з пабочных адток — суднаходная Ахтуба — становіць усходнюю мяжу Волскай нізавіны. Дэльта Волгі шырокім паўвостравам уразаецца ў Касьпійскае возера і што-год нарастае, бо што-год у вусьцях адкладаюцца новыя масы прынесеных Волгай пяску і глею.

Апроч Волгі толькі Кума часамі дабягае да Касьпійскага возера, але звычайна і яна улетку губіцца ў пяскох, не дасягнуўшы некалькіх верст да Касьпія.

Усыханьне рэк, адсутнасьць стоку у вазёрах, прысутнасьць пескавых выдмаў і іншыя падобныя зьявы Прыкасьпійскай краіны тлумачацца надзвычайна сухім бяздожджным, кліматам яе. Заўсёды, а асабліва ўзімку, тут рашуча пераважваюць сухія паўночна-ўсходнія вятры. Ападкаў паўсюды выпадае меней за 300 мілімэтраў у год. Дажджы-вельмі рэдкае зьявішча, сьнег выпадае яшчэ радзей і радка пакрывае скрозь стэпавую глебу. Халодныя завірухі, якія часта здараюцца ўзімку, ня толькі ня прыносяць сьнегу, але нават наадварот, як аснікам, зьмятак ць сьнег з голай раўніны куды-небудзь у лагчыну. Завірухі адзначаюцца нізкай тэмпэратурай паветра пры моцным ветры. Часта ад сьцюжы ў вавіруху гінуць і людзі, і жывёла. Зіма ў краіне халаднейшая, як у нас на Беларусі, але затое ўлетку там пануе надзвычайная сьпякота.

Астрахань мае сярэднюю гадавую тэмпэратуру -19,4°, сярэднюю студзеня -7,2°, ліпеня +25,5°.

Сухі клімат і саланаватья грунты перашкаджаюць жыцьцю ня толькі дрэуных, але наагул усякіх расьлін. Трава не пакрывае глебу скрозь, а расьце толькі асобнымі кусткаватымі пучкамі. Па суглінкавай бурай глебе можа расьц толькі палын, чарнобель ды калкчая вярблюжая трава. Па саланчакоя сустракаюцца толькі солялюбы, так знаныя салянкі, якія могуць жывіцца салонай надой. Па голых пяскох, напрыклад, па вылмах, трымаюцца рэдкія кусточкі тамарыксу з дробымі ве назялёнымі лісточкамі, праз якія нылараецца мала вады, і сухалюбныя траўкі. Большая частка краіны зьяўляецца тыловай пустыняй, і толькі ў далінах, асабліва па астраўкох дэль ты Волгі, растуць гават дрэвы — тапелі, дубы і брызьліны. Тут сярод чаротаў і трысьцін карушыцца жыцьцё: па рэчных балотах туляцца качкі, чаплі, купікі, крачкі, бакланы. У пустыні мала і жывёл. Праўда, там на усход ад Волі яшчэ сахаваліся антылёпы-сайгі, што жылі калісь і ў Чорнаморскім стапе, але гэта тлумачыцца толькі малой колькасьцю у Заволскім стапе ворагаў гэтых жывёл-людзей.

Для жыцьця чалавека Прыкасьпійскі стэп нявыгодны, і люднасьць жыве там вельмі рэдка. Ральніцтва ў краіне зусім немагчыма, і заўсёды галоўным заняткам насельнікаў там была гадоўля жывёлы. Аднак і жывела, шукаючы спажывы, мусіць абыходзіць вялікія прасторы ўбогага сталу, а усьлед за жывёлай мусіць вандраваць яе уладар--чалавек. З гэтай прычын да цяперашняга часу тут жывуць вандроўныя народы: калмыкі і нагайскія татары.

Калмыкі належаць да мангольскай галіны народау жоўтай расы і адзначаюцца выразным мангольскім абліччам: вузкімі вачьма, плескаватым носам, шырокім тварам, выдатнымі скуламі, жоугай скурай і чорнымі простымі валасамі. Як вандроўны народ, калмыкі ня маюць сталых паселішчау; яны вандруюць па усёй прасторы між Эргенямі, Кумой і Волгай, а жывуць у гэтак званых "кібітках" — ...лёгкіх часоных лямцовых палатках, якія у час вандроўкі разьбіраца і кладуцца на вярблюдаў.

Галоўным заняткам калмыкаў зьяўляецца гадоўля авечак, быдла, коняй і вярблюдаў, галоўнай ядой — мяса і малако, галоўным піцьцём — гарбата, якую гатуюць, як варыва, з сольлю, мукой і маслам.

Гультаяватыя, нядбалыя калмыцкія мужчыны даўней займаліся паляваньнем і рабункам, а цяпер толькі сочаць за статкамі або гутараць з таварышамі ці гулязоць у карты; хатнюю працу выпаўняюць кабеты.

З таго часу, як расійцы адпіснулі калмыкоў ад рэк, гаспадарка іх пачынае занепадаць. Завірухі нішчаць іх галоўнае багацце — жывёлу, а раней ад завірух калмыкі хаваліся ў лярэчных чаротах і зарасьніках. Яшчэ болей, як ад завірух, гіне жывёлы ад вобліву (голялёду), калі жывёла ня можа здабыць сабе травы з-пад лёдавай коркі і гіне з голаду.

Шмат калмыкоў што-год уходзіць на заработкі на Волгу або на раку Урал, дзе ловяць рыбу, або ў гарады.

Калмыкі не паддаюцца расійскім уплывам і моцна трымаюцца сваёй веры (будыйскай), сваіх даўных звычаяў і вопраткі. Пасьля рэволюцыі зямля калмыкоў зроблена самаўраднай Калмыцкай рэспублікай (99 тыс. кв. клм., 127 тыс. насельн.).

Калмыкі прышлі у Прыкасьпійскі стэп у XVІІ в. з Алтаю, адкуль іх павыганялі кітайскія магамэтане-дунганы. Выціснуўшы з краіны нагайскіх татар, калмыкі спачатку часта нападалі на суседнія расійскія паселішчы. Прыблізна праз паўтараста гадоу расійцы заваявалі Калмыцкія стэпы, пасьля чаго большасьць калмыкоў нарыхтавалася ў дарогу адваротна на Алтай. Аднак расійцы і кіргізы, якія жывуць у пустыні на

ўсход ад Волгі, загарадзілі ім дарогу, і толькі некалькі тысяч калмыкоў уцяклі на бацькаўшчыну продкаў.

Між Кумой і Тэракам на поўдзень ад калмыкоу жывуць даўнейшыя насельнікі краіны — нагайскія татары. Часткай яны жывуць асела, часткай як і даўней, вандруюць па стэпе. Як калмыкі, гэтак і нагайскія татары пакрысе выміраюць. Затое каля рэк, асабліва ў дэльце Волгі, хутка павялічваецца колькасьць расійцаў, якія жывуць, зразумела, асела, займаюцца рыбацтвам, баштанствам і гандлем.

Нізавіна Волгі вельмі багата на рыбу. Што-год тут ловяць каля 25-30 мільёнаў пудой воблы, селядцоў, тараноў, судакоў, самоў, ляшчоў і г. д. Радзей пападаецца каштоўная бяскосная рыба: сьцярлядкі ды асят. ры, ікра якіх лічыцца асабліва смачнай і каштоўнай стравай. Рыбу ловяць невадам, разьмяркоўваюць па гатунках, чысьцяць, соляць і сушаць ды вывозяць ува ўсе куты Ўсходняй Эўропы. Па берагох Касьпійскага возера ловяць нэрпаў. На ўсход ад Волгі ў вазёрах Эльтон і Баскунчак здабываюць вельмі многа солі, якую вязуць на Волгу і па рацэ вывозяць у Маскоўшчыну.

Па берагох Волгі сеюць кавуны, дыні, саджаюць вінаграднік.

Волга зьяўляецца важнай гандлёвай дарогай: па ёй сплаўляюць маскоўскія тавары ў Сярэднюю Азію і Пэрсію, па ёй вязуць у Маскоўшчыну газу з Каўказу, паўднёвыя плады і шоўк з Пэрсіі, баваўну з Сярэдняй Ази; па ёй разнозяць ува ўсе бакі мясцовую рыбу і соль.

Асяродкам гандлю Волскай нізавіны зьяўляецца Астрахань (133 тыс. нас.), якая ляжыць на адным з астраўкоў вусьцяў Волгі і вядзе бойкі гандаль з іншымі Касьпійскімі прыстанямі: Баку, Краснаводзкам і пэрсідзкімі гарадамі.

Рознапляменьневая люднасьць гораду складаецца з расійцаў, татар, пэрсаў і армян. Сучасныя саборы і цэрквы ўздымаюцца тут побач з татарскімі (суньніцкімі) і пэрсідзкімі (шыіцкімі) мячэцямі. Старасьвецкая крэпасьць — крэмль — сьведчыць аб даўнейшым стратэгічным значэньні Астрахані.

На ўсход ад Волскай нізавіны распасьціраецца Кіргіскі стэп, заходняя частка якога, што ляжыць між рокам Волгай і Уралам, часамі лічыцца за частку Эўропэйскай Расіі. Толькі самыя заходнія куточкі гэтай краіны маюць сувязь з Волтай і абменьваюцца з ёй сваімі вырабамі. Рэшта ня мае ніякага дачыненьня да Эўропы і мусіць разглядацца разам з іншымі краінамі Азіі.