Жалейка (1908)/З асенних напеваў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восень З асенних напеваў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Зима
Іншыя публікацыі гэтага твора: З асеньніх напеваў (Не гудзі так, восень…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З асенних напеваў

Не гудзи так, восень,
Непагодай дзикай,
Не крываўся, сэрцэ,
З нядоли вяликай.
Цяжэнька марнеци
У жыцця паняверцы,
И восень на свеце,
И восень на сэрцы.
Што год вясну бачым,
Гуляючи ў поли,
Ды вясны на сэрцы
Не знаў я николи.
Не даў ты мне, Божэ,
Зазнаць шчасця ў волю,—
Забяры ж ты, Божэ,
И маю нядолю.
Моладасць, вясйоласць
Не жыли са мною,
Пейцеж хоць вы, песни,
З нешчаснай душою.
Не гудзи так, восень,
Непагодай дзикай,
Не крываўся, сэрцэ,
З нядоли вяликай.