Жалейка (1908)/На жалейцэ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пара На жалейцэ
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
1908 год
Арыгінальная назва: A czemuż wy, chłodne rosy…
Пераклад: Янка Купала
Каму?
Іншыя публікацыі гэтага твора: На жалейцы (Канапніцкая/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На жалейцэ.

(С польскага М. Конопницкай).

Ой! чаму мглой пали росы
Халоднай,
Кали я голы и босы
Й галодны?
Циж ня досыць, што мы плачэм
З нядоли,
А йшче гэта ночка сыпе
Слйоз болей?
Ой! каб зрэнкаю, здаецца,
Саколей,
Зличыў, скольки слйоз лиецца
На поле,
Страх было бы з сяўбы гэтай
Жаць жнива,
Бо сноп кожныб быў крывавы,
На дзива!
Ўзойдзе сонцэ, пусце косы
Змянливе,
На лугочках выпье росы
Й на ниве,
Но слйоз высушыци морэ
Циж можэ?
Хиба свет увесь запалиш,
Мой Божэ!

19 28/VII 06.