Прыгоды Мюнхаузена (1938)/1/Конь на страсе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Самы праўдзівы чалавек на зямлі Конь на страсе
Апавяданьне
Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі
1938 год
Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785)
Воўк, запрэжаны ў сані

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Частка першая

КОНЬ НА СТРАСЕ

Я выехаў у Расію верхам на кані.

Было гэта зімою. Ішоў снег.

Конь стаміўся і пачаў спатыкацца. Мне вельмі хацелася спаць. Я ледзь не падаў з сядла ад стомленасці. Але дарэмна шукаў я начлега: па дарозе не сустрэў я ніводнай вёскі.

Што было рабіць? Прышлося начаваць у адкрытым полі.

Навокал ні куста, ні дрэва. Тольні маленькі слупок тырчэў з-пад снегу.

Да гэтага слупка я сяк-так прывязаў свайго азябшага наня, а сам лёг тут-жа на снягу і заснуў.

Спаў я доўга, а калі прачнуўся, дык убачыў, што ляжу не на полі, а ў вёсцы, ці, праўдзівей кажучы, у невялікім гарадку: з усіх бакоў мяне акружаюць будынкі.

Што такое? Куды я трапіў? Як маглі гэтыя будынкі вырасці тут за адну ноч?

І куды падзеўся мой конь?

Доўга я не разумеў, што здарылася. Раптам чую знаёмае іржанне. Гэта іржэ мой конь.

Але дзе-ж ён?

Іржанне чуваць аднекуль зверху.

Я падымаю галаву, і што-ж!

Мой конь вісіць на страсе званіцы! Ён прывязаны да самага крыжа.

У адну хвіліну я зразумеў, у чым справа.

Учора вечарам увесь гэты гарадок з усімі людзьмі і будынкамі быў засыпан глыбокім снегам, і з яго тырчэў толькі крыж.

Я не ведаў, што гэта крыж, мне здалося, што гэта маленькі слупок, і я прывязаў да яго майго каня! А ўночы, пакуль я спаў, пачалася вялікая адліга, снег растаў, і я непрыкметна апусціўся на зямлю.

Але бедны мой конь так і астаўся там наверсе, на страсе. Прывязаны да крыжа званіцы, ён не мог спусціцца на зямлю.

Што было рабіць?

Доўга не думаючы, я схапіў пісталет, метка прыцэліўся і трапіў проста ў вуздэчку, таму што я заўсёды быў выдатным стралком.

Вуздэчка разарвалася папалам.

Конь хутка спусціўся на зямлю.

Я ўскочыў на яго і як вецер паімчаўся наперад.