Прыгоды Мюнхаузена (1938)/1/Як я злавіў кабана
← Сляпая свіння | Як я злавіў кабана Апавяданьне Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі 1938 год Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785) |
Незвычайны алень → |
ЯК Я ЗЛАВІЎ КАБАНА
Другім разам мне трапіўся ў лесе дзікі кабан. Справіцца з ім было шмат цяжэй. У мяне нават стрэльбы з сабою не было.
Я кінуўся ўцякаць, але ён паімчаўся за мною, як шалёны, і канешне пракалоў-бы мяне сваімі ікламі, калі-б я не схаваўся за першы трапіўшы на вочы дуб.
Кабан зразбегу наляцеў на дуб, і яго іклы так глыбока ўеліся ў камель дрэва, што ён не мог дастаць іх адтуль.
— Ага, папаўся, галубчык! — сказаў я, выходзячы з-за дуба. — Пачакай-жа! Цяпер ты ад мяне не ўцячэш!
І, ўзяўшы камень, я пачаў яшчэ глыбей забіваць у дрэва вострыя іклы, каб кабан не мог вызваліцца, а потым звязаў яго моцнай вяроўкай і, узваліўшы на воз, з урачыстасцю павёз да сябе дамоў.
Ото-ж здзіўляліся іншыя паляўнічыя: яны і ўявіць сабе не маглі, што такога лютага звера можна злавіць жывым, не патраціўшы ніводнага набоя.