Спадчына (1922)/VI/«Чын», гэрб і лапаць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пчолы й трутні «Чын», гэрб і лапаць
Байка
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Груганы
Іншыя публікацыі гэтага твора: «Чын», гэрб і лапаць.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




«ЧЫН», ГЭРБ І ЛАПАЦЬ.

Заспрачаліся „чын“ з гэрбам
Раз, як п’яны з п’яным:
Хто з іх лепшы і над кім хто
Быць павінен панам.

Лапаць доўга слухаў, слухаў,
Дык буркнуў бяз жартаў:
«Кіньце спрэчку: вы абодва,
Вісельніцы варты!»

21/X—13.