Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пажагнаньнем Скарыны: «І на ўсходе і на захадзе — шукайце!».

Даўгія вякі беларусы стаялі на раздарожжы: адзін шлях кіраваўся на захад, другі на ўсход; так нашыя сьцежкі, пачынаючыся разам, расходзіліся ў розныя, праціўныя бакі.

Праўда, вызначанасьць абодвых культурных тыпаў пад ўплывам часу вельмі сапсавалася: ўсходняе жыцьцё прымае заходня-эўрапэйскія адзнакі і наадварот; цяпер трудна казаць аб розьніцы, якая істнавала паміж візантызмам і лацінствам, але, ў кожным разе, і да гэтай пары моцна адчуваюцца культурныя асобнасьці абодвых тыпаў.

Аб духовым выглядзе ўсходніх славянаў казалі шмат. Найболей выразнаю адзнакаю іх характару зьяўляецца нахіласьць да ўсяго скрайнага, выразнага, ясна-падкрэсьленага. Усходні славянін ня любіць нічога палавіннага, вечна шукае нейкай агульнай, адналітай формы, якой і пасьвячае сваё жыцьцё. Выкаваная на візантыцкіх узорах, так вырасла маскоўская гаспадарсцьвеннасьць, якой былі пасьвечаны другія бакі культурнага жыцьця краю. Прыхільнасьць да выразнай аб‘яднаўчае формы, да аканчальнага і бязумоўнага, правядзеньня яе ў жыцьцё вызначылася ў ідэі