Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

налізацыі расейскіх шахтаў і скасаваньня даўгоў яны адчуваюць сябе пакрыўджанымі гаспадарамі расейскага дабра. Ангельскі работнік, можа ня ведаючы аб тым, карыстаў з эксплёатацыі індуса-земляроба, кафра-быдлавода; карыстаў прыбыткамі імпэрыялістычнага вырабу і гандлю, каб палепшыць свой дабрабыт: мець кватэру ў 3—4 пакоі, электрычнасьць, газавую печ, піаніна, мягкія мэблі. Так само жыцьцё працівілася разьвіцьцю скрайнасьцяў, ставячы ім апор. Навет такая умеркаваная ідэя, як Ліга Народаў, радзіўшыся ў Амэрыцы, на эуропэйскім грунце пацярпела катастрофу, дзеля таго, што здавала залішне радыкальнай.

Трэба ад‘значычь, як цікавае зьявішча заходняга жыцьця, што разбітае войска прыхільнікаў нейкай ідэі не складае свайго аружжа, а, праграўшы бойку, пачынае істнаваць, як звычайны агульна-грамадзкі фактар. Бачым, што па катастрофе каталіцтва, яно істнуе і карыстаецца у нейкай часткі грамадзянства пашанай і падтрыманьнем. Наагул, варожыя кірункі шукаюць паразуменьня, ідуць на згоду, абяцаюцца падтрымліваць адзін аднаго.

З гэтага выплывае нейкі распыл жыцьця, істнаваньне шмат асобных, нічым ня зьвязаных часьцінак. Мір, як асобы, так