Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

простыя рэчы трудна назваць іх уласнымі іменьнямі. Прыклады на кожным кроку даводзяць нам аб гэтым, Не аб кожнай рэчы можна пеўна сказаць, ці любіш яе, ці не, ці добрая яна, ці благая. Вялікі абшар жыцьця застаецца нявыразным цёмным і толькі з вялікай тугой гэта шэрае можна назваць белым, або чорным.

Тое, што захад уцяміў гэтую праўду, нам вельмі спадабалася і было вельмі прынадна. Заходняе цьвярозае пачуцьцё здавалася нам зусім адпаведным да сапраўных абставін жыцьця. З гэтага пачуцьця выплывае зах.-эўропэйская цярпімасьць да розных кірункаў людзкай думкі і яе праяваў, з гэтага вынікае і тое вельмі прыемнае асабістае захаваньне заходняга эўропэйца, якое сваей далікатнасьцю так адзначае яго ад простага і грубога ўсходу.

Дык вось, нам вельмі падабалася і цягнула шчырасьць і вызначанасьць усходу, а з другога боку — большая аб‘ектыўнасьць і болей чалавечае захаваньне заходу. Жыцьцё вымагала сінтэзу, згарманізаваньня абодвых кірункаў, але гэта, як убачым, зрабілася немагчымым.

У сваёй акрэсьленасьці кірунку, нахілу ўсё даводзіць да канчатку, ўсяму даваць аднолькавую форму, ўсход даходзіць да абсурду. Як драбніца, вышла і тое,