Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не пазнаў яшчэ, што кожная гэткая форма-ланцут для жыцьця. Зноў ён зьвярт ецца да клясычнай формы, і будуе па яе падставе ложна-клясычнага мастацтва, асьвету і мооаль да новага протэсту — Францускай Рэвалюцыі, ня ўцяміўшы таго, што старое аджыло, спарахнела, што нельга жывога ўкладаць ў труну ад‘жыўшага. На вогнішчах, запаленых рукой Кальвіна, гіне протэстуючы дух протэстанскіх рэлігіяў; яны, паўсталыя з абурэньня проці няжывой літары, хаваюцца ў плашч догмату і формы Зноў усё, як быццам, замірае да новага спалоху.

Усход спазьніўся блізка на два вякі. І ў Маскве вынікае протэст проці душагубчай формы і разьліваецца Смутным Часам, рэлігійным расколам, разінаўскім паўстаньнем. Там справа не даходзіць ні да якіх вынікаў, бо протэст ня вылупляецца далей анархічных выпадаў. Заместа шуканьня іншых формаў, усход, с усею сваею скрайнасьцю, адмаўляецца ад іх і, ясна, што жыцьцё, якое ня можа ні момэнту абыйсьціся бяз формы — перамагае.


∗          ∗

Можа гэтае зацьверджаньне гучыць крыху абстрактна, але зусім зразумела, што немаль, ўся жыцьцёвая нядоля мае