Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

свой час ідэя гаспадарства зрабілася канечнай, неабходнай: яе зрэалізавалі ў пеўных формах. Цяпер-жа невялікія кучкі буржуазіі, шляхэцтва ці палітычных бадзякаў напінаюць горла ад каханьня да бацькаўшчыны. Справа ў тым, што форма сучаснага гаспадарства з яго паліцыяй, прымусам і турмамі запяўняе ўдачу іх цёмных справаў, і пратэст проціў вяльможнага машэнтва раўняецца да здрады бацькаўшчыны і бяз літасьці караецца. У парывах соцыяльнага натхненьня родзяцца палітычныя партыі, а праз колькі гадоў, бачыш, жменька здольных хлапцоў круціць чалавечыя галовы, а разам не запамінае і аб сваёй кішэні.

Чым слабей разьвіта духовасьць чалавека, тым большую вагу пабірае форма: звычай, догмат, дактрына, незразумелы лёзунг. Добра ведама сіла абычаёвага права ў сялянскіх масах, фанатычная рэлігійнасьць у цёмных малаасьвечаных народаў іх прыхільнасьць да патаемных рэлігійных формулаў у незразумелай мове. На нашых вачох вырастала дзіўная сіла палітычных лёзунгаў, так сама незразумелых, а часам і пазбаўленых зьместу, характару, як самага рэакцыйнага, так і ультра-радыкальнага, якія маса сустрачала дружнымі воплескамі.