Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стак калі-небудзь схінае галаву перад споўненым творам, ці пакланяецца ён створанай форме. — Не!…

Твор скончаны, душа выявілася… і далей, далей бязупынна, бяз устанку. Для мастака няма такога, самаздаваленьня. Калі душа вылілася ў адным абразе, яна ўжо перарастае яго, шукае ў глыбіні свае сонечнае істоты яшчэ глыбейшага, яшчэ адпаведнейшага сваёй нутранай праўдзе. Дзеля гэтага мастацтва ня мае свайго канону, ня мае зацьверджаных шляхаў, абразкоў. Калі мастацтва ўступае на гэты шлях, яно гіне: так было з усімі прыкладамі мастацкага акадэмізму. Апошні, як прызнаньне азначаных шляхоў мастацтва і нейкіх абавязкавых абразкоў, душыць вольны творчы дух, і, ня творачы нічога новага, нарэшце, гіне ўва ўласным соку.

Вось як рашае пытаньне аб цякучасьці жывой чалавечай душы і прытарнаваньні да яе формы — вышэйшая чалавечая парода, найболей сумленная парода творцаў: бязустаннай творчасьцю, адсутнасьці самаздаваленьня, вечным шуканьнем, вечным імкненьнем далей, у глыбіню жыцьця.

Вось і мы ў нашым штодзенным жыцьці павінны стаць такімі тварцамі. Зьдзейсьнілі адну форму жыцьця, а ўжо ў глыбіні душы хаваецца новае; яшчэ смутнае і ня-