Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яльная творчасьць мас ідзе не бязупынна, а скокамі. Творчасьць мас павінна перамагчы інэрцыю зацікаўленых клясаў, і заўсёды толькі праз пераварот і рэвалюцыю масы ідуць да соцыяльнай творчасьці. Такі шлях — ненормальны, негарманічны і неэканомны ў страце чалавечай сілы. Масы павінны мець сталую магчымасьць творчасьці, але ў сучаснасьці такой магчымасьці нельга дасягнуць. Блізкая мінуўшчына вучыць нас, што адных рэвалюцыяў яшчэ далёка недаволі. Запэўніць творчасьць соцыяльную можа толькі творчая адзінка, маса творчых асоб. Творчасьць мас грунтуецца на творчасьці адзінак. Прыклад Расеі кажа нам, што рэвалюцыя бяз індывідуальнае творчасьці — толькі вялікая смута бяз конца і прасьвету.

Выходзіць нейкі зачарованы круг: для соцыяльнай творчасьці павінна быць творчая адзінка, але ўзгадаваньне гэтай адзінкі у значнай частцы залежыць ад разьвіцьця соцыяльнай творчасьці.

Нажаль усё тое, што цяпер робіцца ў грамадзянскім жыцьці, якое мае свой найбольш інтэнсыўны выраз у палітычнай працы, вельмі далёка ад дасягненьня соцыяльнай творчасьці, ад узгадаваньня творчай адзінкі: Сучаснае грамадзянства, разьбітае на клясы, хоча зьдзейсьніць свой