Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыхільнікі таго, што „ўсё істнучае — разумна“, не становяць, якой-небудзь, выразнай групы, тут мы знойдзем думкі і кірункі, належачыя да розных чалавечых груп. Найболей выразны прадстаўнік гэтага кірунку — офіцыяльнае хрысьціянства, як яго тлумачыць духавенства. „Любі бліжняга і ня рыпайся, бо нічога ня зробіш… Ніводзін волас не спадзе з твае галавы па тваёй волі… Калі бачыш несправядлівасьць, гэта ад Бога, так павінна быць… Паважай начальнікаў, ня лай багатых, бо нічога не паможа“… Быццам так запаведаў Той, быццам такі гнілы спакой запаведаў Той, хто казаў: „ня мір прынёс вам, а меч“. Быццам Той казаў паважаць бязумоўна старэйшых, Хто, блішчучы вачыма, мятаў на іх громы і самую крыўдную лаянку: «Ліцамеры, зьмеі, паражэньні ехідніны… вар‘яты і сьляпыя… хай упадзе на вас уся кроў праведная, якую вы пралілі… вось застаўляецца дом ваш пуст»… і гразіў ім вечным агнём і скрыгатаньнем зубоў і праклонам, як на няплодную смакоўніцу.

„На маісеявым сядалішчы селі кніжнікі і фарысеі“, гэта-ж літаральна адносіцца да сучасных прапаведнікаў афіцыяльнага хрысьціянства, каторыя забыліся аб тым, што „і Айцом нікога не завеце, бо