Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і падыйшоў тады да вас... Але я навет не лятуцеў тады аб гэтакім вялікім шчасьці, што буду мець магчымасьць прыходзіць тут кожны дзень і бачыць вас, і гутарыць з вамі! І вось я тут, я гляджу ў вашы вочкі... о! не апускайце іх! я хачу глядзець у гэтыя зорачкі ясныя, якія завядуць мяне на загубу, або да найвялікшага шчасьця... Ну, паглядзеце на мяне! я хачу прачытаць у вашых вачох свой прысуд: ці шчасьце, ці загуба?

Люба (спусьціўшы вочы, саромліва). Калі мне сорамна.

Мікола. Любачка мая! Птушачка! Чаму салавейка, як закрасуецца вясна, не сароміцца ў кустох бэзу пяяць сваю песьню каханьня? Чаму кветкі не саромяцца напаўняць паветра сваім пахам? Чаму рэчка не сароміцца шумець хвалямі аб прыбярэжнае каменьне?.. Ці ёсьць на сьвеце штоколечы прыгажэйшае, сьвятлейшае за любоў? Што дае нам найвялікшае шчасьце, калі ня любоў. Любіць і быць любімым — вось радасьць жыцьця!.. (сумна). Але любоў бывае вялікім няшчасьцем, калі той, каго мы любім, нас ня любіць.

Люба. Але кажуць, што, каб любіцца, трэба добра пазнацца, а мы-ж яшчэ гэтак мала знаёмы.

Мікола. Дзетачка! Любоў не ўзгадоўваецца гадамі, а родзіцца раптам, мамэнтальна, як маланкай спаліць... Мігне маланка, загрыміць грымот, ударыць пярун — і зваліцца на зямлю самае магутнае дрэва... Гэтак і любоў; адзін мамэнт,