Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мікола (адскочыў ад балькону, ходзіць па сцэне і дыктуе). „Ты і я ўдваіх станем сьмелай ступой змагаць гора-бяду, паніжэньне і блуд, жыць, любіць і цярпець, ненаглядка, з табой, за нявольны свой край, за свой змучаны люд“[1]. (У часе гэтай фразы таксама, як раней, мімічная ігра з Любай).

Філімон (піша). Зараз, зараз... ня так хутка, я не пасьпею... Як там было? „...жыць, любіць і цярпець?“...

Мікола. „Жыць, любіць і цярпець, ненаглядка, з табой...“ (Падходзіць ціханька на балькон і раптам цалуе Любу).

Зьвініць званок.

Мікола (адскочыў ад Любы).

Філімон (крычыць). Марта! глухая, ці што? Адчыні! Нехта звоніць. (Схаваў сшыток пад стол і чакае).

Зьява 6

МІКОЛА, ЛЮБА, ФІЛІМОН і МАРТА.

Марта (праходзіць праз сцэну, ідзе адчыніць дзьверы, пасьля варочаецца з газэтай у руцэ і кладзе яе на стале перад Філімонам). Пачтальён газэту прынёс. (Ідзе ў кухню).

  1. Верш Я. Купалы.