Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 6

ФІЛІМОН (адзін).

Філімон (уваходзіць у шляфроку, з абвязанай ручніком галавой). Правалілі... правалілі... правалілі... (няпрытомна): Кажуць: не беларус... што: беларус?... хто — беларус?.. Племя... нарэчые... Рэспубліка!.. гм!.. падумаеш!.. А „всѣ ручьи сольются въ русском морѣ“... „Единая недѣлимая матушка“... — вось сіла!... вось ідэал!.. Уся гэтая беларуская мода хутка кончыцца, а тады йзноў будзем з цьвёрдымі знакамі... Правалілі... правалілі...

А Любачка-ціпачка кажа, што стары... Хто стары?.. Скакунчыка табе захацелася нейкага маладога? Паскача-паскача, а дзела ня зробіць... „Любви всѣ возрасты покорны“... — вось і паскачы!... (слабы, бясьсільны сядае на канапе і далей мармыча гэткія-ж бязьзьвязныя фразы).

Зьява 7

ФІЛІМОН і МІКОЛА.

Мікола (ўваходзіць, ня бачачы Філімона). Любачка! ці ты ўжо хутка?... (ўбачыўшы Філімона, спыніўся). А!...

Філімон (спалохаўшыся). Хто гэта? Чаго? (спазнаўшы). А! гэта вы!... Сьвятляк!... Прыйшлі сьвяціць... Ня трэба мне вашага „сьвятла“, ўжо ня трэба!... Правалілі... А мы ўсё такі будзем