Старонка:Барвенак (1924).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МОЙ ШЛЯХ.

Сумнай дарогай
Ў сэрцы з трывогай
Доўга іду я;
Сьнег замятае,
Вочы зьліпае,
Я ўсё плятуся,
Вецер так сьвішча,
Нібы агнішча
Смаліць мне вочы;
Думкі балючы
Сэрца калюча
Моцна сьціскаюць.
Цяжка зьнямога,
Доўга дарога,
Але іду я!

1921 г.