Старонка:Барвенак (1924).pdf/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЯГОНЬНЯ.

Не гадаў я, ня бачыў у сьне
І ня марыў салодкаю марай,
Што трапляюцца гэткія чары,
Як сустрэлі сягоньня мяне…

Ўчора сэрца шчымела мае
І сьлязамі сьляпіліся вочы,
Не заснуў на хвілінку уночы —
Сёньня-ж сэрца ад шчасьця пяе…

Сёньня бачыў яе, нават чуў
Песьні звонкай яе пералівы;
З ёю разам былі мы шчасьлівы:
Я яе да грудзей прыгарнуў.

Колькі волі я даў пацалунку!
Я ёй вылажыў душу сваю.
Сёньня шчасьцю падвёў я рахункі.
Ні прад кім я яго не таю…