Старонка:Барвенак (1924).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я ВОЛЬНА ЖЫЦЬ ХАЧУ.

Змагацца я прывык… Жыцьцё — мая стыхія,
І з раньніх дзён вядома мне турма
І дні вядомы мне няволяю ліхія,

А шчасьце — вораг мой: яго ў мяне няма!

За ім ганяюсь я, лаўлю яго вачамі,
І насустрэч я мысьлямі лячу,
Ня сьплю, чакаючы я цэлымі начамі,

Бо, даўні раб, — я вольна жыць хачу!

Я пробаваў усё: ахвяры і маленьні,
Ня чуў іх бог, ня чуў і чалавек:
Заместа хлебных луст мне кідалі каменьні…

Я кляў сябе і свой злачасны век…

Бурліла кроў мая, мацнелі мае сілы;
Пуцінай барацьбы я шчасьця стаў шукаць;
І што-ж перада мной? — Вялікі рад магілаў…

І мушу я між іх, як ўкопаны стаяць…

Наўкол ліецца кооў, наўкол людзкія цені…
Як-бы сшалелы, я — ня знаю, што рабіць,
А сонца кідае крывавыя праменьні:

Куды ісьці? Я вольна хачу жыць!..

1915 г.