Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ружы і вышла вон з альтанкі. «Грэх вам, Еўгеній Васільевіч», шапнула яна, адыходзячы. Шчыры папрок чуўся ў яе шопаце.

Базараў успомніў другую нядаўнюю сцэну, і сорамна яму стала, і пагардліва прыкра. Але ён зараз-жа ўстрасянуў галавой, гіранічна павіншаваў сябе «з фармальным паступленнем у селадоны» і накіраваўся да сябе ў пакой.

А Павел Пятровіч вышаў з саду і, павольна ступаючы, дабраўся да лесу. Ён бавіўся там даволі доўга, і калі ён вярнуўся к сняданню, Нікалай Пятровіч клапатліва спытаўся ў яго, ці здароў ён, — да таго твар яго пацямнеў.

— Ты ведаеш, у мяне часам разліваецца жоўць, — спакойна адказаў яму Павел Пятровіч.


XXIV

Праз гадзіны дзве ён стукаўся ў дзверы да Базарава.

— Я прашу прабачэння, што перашкаджаю вам у вашых вучоных занятках, — пачаў ён, усаджваючыся на крэсле каля акна і абапіраючыся абодвума рукамі на прыгожую палку з балдавешкаю з слановай косці (ён звычайна хадзіў без палкі), — але я прымушаны прасіць вас адпусціць мне пяць хвілін вашага часу... не больш.

— Увесь мой час да вашых паслуг, — адказаў Базараў, у якога нешта прабегла па твары, як толькі Павел Пятровіч пераступіў парог дзвярэй.

— З мяне пяці хвілін даволі. Я прышоў зрабіць вам адно запытанне.

— Запытанне? Аб чым гэта?

— А вось будзьце ласкавы выслухаць. У пачатку вашага прабывання ў доме майго брата, калі я яшчэ не адмаўляў сабе ў прыемнасці гутарыць з вамі, мне здаралася чуць вашы думкі шмат аб чым; але, колькі мне помніцца, ні паміж намі, ні ў маёй прысутнасці, гутарка ніколі не заводзілася ні пра паядынкі, ні пра дуэлі наогул. Дазвольці даведацца, якая ваша думка наконт гатага.

Базараў, які ўстаў быў насустрач Паўлу Пятровічу, прысеў на край стала і склаў накрыж рукі.

— Вось мая думка, — сказаў ён: — з тэарэтычнага пункту гледжання дуэль — недарэчнасць; ну, а з практычнага пункту гледжання — гэта справа другая.

— Значыць, вы хочаце сказаць, калі я толькі вас зразумеў, што які-б не быў ваш тэарэтычны погляд на дуэль,