Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спіць, і што з ім такое зрабілася? Цэлых два дні ён трымаўся, хоць выгляд сына, на якога ён усё паглядаў крадком, яму вельмі не падабаўся... але на трэці дзень за абедам не вытрымаў. Базараў сядзеў панурыўшыся і не дакрануўся ні да адной стравы.

— Чаму ты не ясі, Еўгеній? — спытаўся ён, надаўшы свайму твару самы бесклапотны выгляд. — Яда, здаецца добра прыгатавана.

— Не хочацца, дык і не ем.

— У цябе апетыту няма? А галава? — дадаў ён нясмелым голасам: — баліць?

— Баліць. Чаму ёй не балець?

Арына Влас’еўна выпрасталася і настаражылася.

— Не рассердзься, калі ласка, Еўгеній, — казаў далей Васілій Іванавіч, — але ці не дазволіш ты мне пульс у цябе памацаць?

Базараў прыпадняўся. — Я, і не мацаючы, скажу табе, што ў мяне жар.

— І трэсла цябе?

— Трэсла. Пайду, прылягу, а вы мне прышліце ліпавага чаю. Прастудзіўся, напэўна.

— То-ж бо я чула, ты сягоння ўночы кашляў, — прамовіла Арына Влас’еўна.

— Прастудзіўся, — паўтарыў Базараў і вышаў.

Арына Влас’еўна занялася прыгатаваннем чаю з ліпавага цвету, а Васілій Іванавіч пайшоў у суседні пакой і моўчкі схапіў сябе за валасы.

Базараў ужо не ўставаў у той дзень і ўсю ноч правёў у цяжкой, поўзабыўчай дрымоце. Гадзіне а першай раніцы ён, з натугаю расплюшчыўшы вочы, ўбачыў над сабою пры святле лампадкі бледны твар бацькі і загадаў яму выйсці; той паслухаўся, але зараз-жа вярнуўся на цыпках і, да палавіны затуліўшыся дзверкамі шафы, неадхільна глядзеў на свайго сына. Арына Влас’еўна таксама не клалася і, ледзь адчыніўшы дзверы габінета, раз-по-раз падыходзіла паслухаць, «як дыхае Енюшка», і паглядзець на Васілія Іванавіча. Яна магла бачыць адну яго нерухомую згорбленую спіну, але і гэта ёй давала некаторую палёгку. Раніцай Базараў паспрабаваў устаць; галава ў яго закружылася, кроў пайшла з носа; ён лёг ізноў. Васілій Іванавіч моўчкі яму прыслугоўваў, Арына Влас’еўна ўвайшла да яго і спыталася ў яго, як ён сябе адчувае. Ён адказаў: «лепей» і павярнуўся да сцяны. Васілій Іванавіч замахаў на жонку абодвума рукамі; яна закусіла губу, каб не заплакаць, і вышла вон. Усё ў доме раптам нібы пацямнела: усе твары выцягнуліся, зрабілася дзіўная цішыня; з двара аднеслі на вёску нейкага гарлатага