Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

філосафам, стоікам, ці што! Ты-ж выхваляўся, што ты філосаф?

— Які я філосаф! — залемантаваў Васілій Іванавіч, і слёзы так і закапалі па яго шчоках.

Базараву рабілася горай з кожнай гадзінаю; хвароба пайшла шпарка, што звычайна здараецца пры хірургічных атручаннях. Ён яшчэ не страціў памяці і разумеў, што яму гаварылі; ён яшчэ змагаўся. «Не хачу брэдзіць», — шаптаў ён, сціскаючы кулакі, — «што за лухта!» І тут-жа казаў: «Ну, з васьмі вылічыць дзесяць, колькі выйдзе?» — Васілій Іванавіч хадзіў, як вар’ят, прапаноўваў то адзін сродак, то другі, і толькі і рабіў, што накрываў сыну ногі. «Закруціць у халодныя простыні... на ваніты... гарчычнікі да жывата... пусканне крыві», — гаварыў ён з напружаннем. Доктар, якога ён умаліў застацца, яму падтакваў, паіў хворага ліманадам, а для сябе прасіў то люлечкі, то «ўмацоўваючага-саграваючага», гэта значыць гарэлкі. Арына Влас’еўна сядзела на нізенькай лавачцы каля дзвярэй і толькі часамі сыходзіла маліцца; некалькі дзён таму назад туалетны люстэрачак выслізнуў у яе з рук і разбіўся, а гэта яна заўсёды лічыла дрэнным знакам; сама Анфісушка нічога не магла сказаць ёй. Цімафеіч адправіўся да Одзінцовай.

Ноч была нядобрая для Базарава... Люты жар яго мучыў. Пад раніцу яму палягчэла. Ён папрасіў каб Арына Влас’еўна яго прычасала, пацалаваў ёй руку і выпіў глыткі два чаю. Васілій іванавіч ажывіўся трохі.

— Дзякуй Богу! — казаў усё ён: — надышоў крызіс... прышоў крызіс.

— Вось, падумаеш! — прамовіў Базараў: — слова што значыць! Знайшоў яго, сказаў: «крызіс» — і супакоіўся. Дзіўная справа, як чалавек яшчэ верыць у словы. Скажуць яму, напрыклад, дурня і не прыб’юць, — ён засмуціцца; назавуць яго разумнікам і грошай яму не дадуць, — ён адчуе прыемнасць.

Гэта маленькая прамова Базарава, якая нагадвала яго ранейшыя «выбрыкі», расчуліла Васілія Іванавіча.

— Брава! надзвычай добра сказана, надзвычай! — ускрыкнуў ён, паказваючы выгляд, што б’е ў далоні.

Базараў маркотна ўсміхнуўся.

— Дах як-жа па-твойму, — прамовіў ён, — крызіс прайшоў альбо надышоў?

— Табе лепш, вось што я бачу, вось што мяне радуе, — адказаў Васілій Іванавіч.

— Ну, і добра; радавацца заўсёды нядрэнна. А да тае, помнішь? паслаў?

— Паслаў, як-жа.