Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта добрая справа. Вось мы яшчэ раз і ўбачыліся, як вы абяцалі.

— Анна Сярггееўна гэткая была добрая, — пачаў Васілій Іванавіч.

— Бацька, пакінь нас, — Анна Сяргееўна, вы дазваляеце? Здаецца, цяпер...

Ён паказаў галавою на сваё распасцёртае бяссільнае цела.

Васілій Іванавіч вышаў.

— Ну, дзякую, — паўтарыў Базараў. — Гэта па-царску. Кажуць, цары таксама наведваюць паміраючых.

— Еўгеній Васільіч, я спадзяюся...

— Эх, Анна Сяргееўна, — пачнемце гаварыць праўду. Са мною скончана. Трапіў пад кола. І выходзіць, што няма чаго было і думаць пра будучае. Старая штука смерць, а кожнаму новая. Да гэтага часу не баюся.. а там прыдзе бяспамяцце і фюіць! (Ён слаба махнуў рукою). Ну, што-ж мне вам сказаць... я кахаў вас! — гэта і раней не мела ніякага сэнсу, а цяпер пагатове. Каханне — форма, а мая ўласная форма псуецца ўжо. Скажу я лепш, што — якая вы слаўная. І цяпер вось вы стаіце такая прыгожая...

Анна Сяргееўна мімаволі здрыганулася.

— Нічога, не трывожцеся... сядзьце там... Не падыходзьце да мяне: мая-ж хвароба заразная.

Анна Сяргееўна шпарка перайшла пакой і села на крэсла каля канапы, на якой ляжаў Базараў.

— Вялікадушная! — шапнуў ён. — Ох, як блізка, і якая малалая, свежая, чыстая... у гэтым гідкім пакоі!.. Ну, бывайце! — жывіце доўга, гэта лепш за ўсё, і карыстайцеся, пакуль час. Вы паглядзіце, што за брыдознае відовішча: чарвяк поўраздушаны, а яшчэ тапырыцца. І таксама-ж думаў: сходаю спраў шмат, не памру, куды! Задача ёсць, я-ж волат! А цяпер уся задача волата — як-бы памерці прыстойна, хоць нікому да гэтага справы няма... Усёроўна: віляць хвастом не стану.

Базараў змоўк і пачаў абмацваць рукой сваю шклянку. Анна Сяргееўна падала яму напіцца, не здымаючы пальчатак і боязна дыхаючы.

— Мяне вы забудзеце, — пачаў ён ізноў, — мёртвы жывому не таварыш. Бацька вам будзе казаць, што вось, моў, якога чалавека Расія губляе... Гэта лухта, але не разупэўняйце старога. Чым-бы дзіця не цешылася... вы ведаеце. І матку прыласкайце. Такіх-жа людзей, як яны, у вашым вялікім свеце днём з агнём не знайсці... Я патрэбен Расіі... Не, відаць не патрэбен. Ды і хто патрэбен? Шавец патрэбен,