Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

глійскі хвосцік прайшоў незаўважаным, але ўсе былі расчулены.

«У памяць Базарава», — шапнула Каця на вуха свайму мужу і чокнулася з ім. Аркадзій у адказ паціснуў ёй моцна руку, але не адважыўся ўголас прапанаваць гэты тост.

Здавалася-б, канец? Але, быць можа, хто-небудзь з чытачоў пажадае даведацца, што робіць цяпер, іменна цяпер, кожная з выведзеных намі асоб. Мы гатовы задаволіць яго.

Анна Сяргееўна нядаўна вышла замуж, не па каханню, але па пераконанню, за аднаго з будучых рускіх дзеячоў, чалавека вельмі разумнага, законніка, з моцным практычным розумам, цвёрдай воляй і надзвычайнай красамоўнасцю, — чалавека яшчэ маладога, добрага і халоднага, як лёд. Яны жывуць у вялікім ладзе адзін з адным, і дажывуцца, бадай, да шчасця... бадай, да кахання... Князёўна Х...ая памерла, забытая ў самы дзень смерці. Кірсанавы, бацька з сынам, пасяліліся ў Мар’іне. Справы іх пачынаюць папраўляцца. Аркадзій зрабіўся заўзятым гаспадаром, і «ферма» ўжо, дае даволі значны прыбытак. Нікалай Пятровіч трапіў у міравыя пасярэднікі і працуе з усіх сіл; ён бесперастанку раз’язджае па сваім участку; гаворыць доўгія прамовы (ён прытрымліваецца таго погляду, што мужычкоў трэба «навучаць», гэта значыць частым паўтарэннем адных і тых-жа слоў даводзіць іх да млосці) і ўсё-такі, кажучы праўду, не задавальняе цалкам ні дваран адукаваных, якія гавораць то з шыкам, то з меланхоліяй пра манцыпацыю (вымаўляючы ан у нос), ні неадукаваных дваран, якія на ўсё лаюць «энту мунцыпацыю», і для тых, і для другіх ён занадта мяккі. У Кацярыны Сяргееўны радзіўся сын Коля, а Міця ўжо бегае малайцом і гаворыць добра. Фенічка, Фядос’я я Нікалаеўна, пасля мужа і Міці нікога так не любіць, як сваю нявестку, і калі тая садзіцца за фартэпіяна, рада цэлы дзень не адыходзіць ад яе. Спамянем дарэчы пра Пятра. Ён зусім здубеў ад дураты і паважнасці, вымаўляе ўсё як ю: цюпюр, забюспючун, але таксама ажаніўся, і ўзяў немалое прыданае за сваёй нявестаю, дачкою гарадскога гародніка, якая адмовіла двум добрым жаніхам толькі таму, што ў іх гадзіннікаў не было: а ў Пятра не толькі быў гадзіннік — у яго былі лакавыя поўбоцікі.

У Дрэздене, на Брулеўскай тэрасе, паміж другой і чацвертай гадзінамі, у самы фешэнебельны час для прагулкі, вы можаце сустрэць чалавека гадоў каля пяцідзесяці, ужо зусім сівога і як быццам хворага на падагру, але яшчэ прыгожага з густам апранутага і з тым асаблівым адбіткам, які даецца чалавеку адным толькі доўгім жыццём у