Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зносіла ўсе вычуды цёткі, памалу займалася выхаваннем сястры і, здавалася, прымірылася ўжо з думкаю завянуць у глушы... Але лёс рыхтаваў ёй другое. Яе выпадкова ўбачыў нехта Одзінцоў, вельмі багаты чалавек, гадоў сарака шасці, дзівак, іпахондрык, пухлы, цяжкі і кіслы, аднак, недурны і нязлы; укахаўся ў яе — і зрабіў прапанову. Яна згадзілася быць яго жонкай, — а ён пажыў з ёю гадоў шэсць і, паміраючы, замацаваў за ёю ўсё сваё багацце. Анна Сяргееўна каля года пасля яго смерці не выязджала з вёскі; потым адправілася разам з сястрою за мяжу, але пабывала толькі ў Германіі; занудзілася і вярнулася, жыць у сваё любае Нікольскае, якое знаходзілася вёрст за сорак ад горада ***. Там у яе быў раскошны, вельмі добра абсталяваны дом, прыгожы сад з аранжарэямі: нябожчык Одзінцоў ні ў чым сабе не адмаўляў. У горад Анна Сяргееўна з’яўлялася вельмі рэдка, большай часткаю па справах, і то не надоўга. Яе не любілі ў губерні, страшэнна крычалі з поваду яе шлюбу з Одзінцовым, расказвалі пра яе розныя небыліцы, ўпэўнялі, што яна дапамагала бацьку ў яго шулерскіх штуках, што і за мяжу яна ездзіла недарма, а каб схаваць няшчасныя вынікі... «Вы разумееце — што?» дагаварвалі з абурэннем расказнікі. — «Прайшла праз агонь і ваду», гаварылі пра яе; а вядомы губерскі дасціпнік звычайна дадаваў: «і праз медныя трубы». Усе гэтыя погаласкі даходзілі да яе; але яна прапускала ім міма вушэй: характар у яе быў вольны і даволі рашучы.

Одзінцова сядзела, прытуліўшыся да спінкі крэсла, і, паклаўшы руку на руку, слухала Базарава. Ён гаварыў, супроць звычайнага, даволі шмат і яўна стараўся забавіць сваю субяседніцу, што зноў здзівіла Аркадзія. Ён не мог вырашыць, ці дасягаў Базараў сваёй мэты. Па твары Анны Сяргееўны цяжка было здагадацца, якое на яе гэта рабіла ўражанне: ён захоўваў адзін і той-жа свой выраз, прыветны, тонкі; яе прыгожыя вочы свіціліся ўвагаю, але ўвагаю супакойнай. Ламанне Базарава, у першыя хвіліны прыходу, непрыемна падзейнічала на яе, як дрэнны пах альбо рэзкі гук; алё яна зараз-жа зразумела, што ён адчуваў замяшанне, і гэта ёй нават пайльсціла. Адно брыдотнае яе адштурхоўвала, а ў брыдотным ніхто-б не папракнуў Базарава. Аркадзію прышлося ў той дзень не пераставаць дзівіцца. Ён чакаў, што Базараў загаворыць з Одзінцовай, як жанчынаю разумнай, пра свае пераконанні і погляды: яна-ж сама выказала жаданне паслухаць чалавека, «які мае смеласць нічаму не верыць», але заместа таго Базараў гутарыў пра медыцыну, пра гомеапатыю, пра батаніку. Аказалася, што Одзінцова не марнавала часу на самоце: яна прачытала некалькі