Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ных прыгавораў Мураўёў і яго верныя служкі давалі сабе поўную волю. Вешалі, як кажуць, направа і налева, вінных і нявінных у паўстаньні.

Быў павялічан нагляд за паветамі. На паветы і воласьці былі пакірованы ваенныя павятовыя начальнікі і ваенныя станавыя начальнікі, каторым былі нададзены надзвычайныя поўнамоцтвы. Мураўёўскім начальнікам павінны былі падлягаць усе мясцовыя ўлады і тыя часьці рускіх войск, каторыя стаялі ў паветах і валасьцёх. Быў організован адкрыты і патаемны нагляд за ўсімі нярускімі панамі і ксяндзамі, былі ўстаноўлены правілы, каторыя абмяжоўвалі магчымасьць іх пераезду з месца на месца. Дабраліся і да каталіцкага біскупа на Беларусі, каторага за спачуцьцё паўстанцам выслалі ў далёкую Пензу. Потым прыняліся за каталіцкія манастыры, некаторыя з якіх былі асяродкам паўстанцкага руху. Было зачынена больш як 30 манастыроў. Прычым, часта зачынялі і такія манастыры, каторыя ніякага дачыненьня да паўстаньня ня мелі. Па ўсіх паветах і станах былі дадаткова расстаўлены вайсковыя часьці, наўмысьля выкліканыя з цэнтральнай Расіі. Спэцыяльнымі цыркулярамі ад 28 траўня і 11 чэрвеня былі выданы для вайсковых часьцей загады: «Каб войскі не заставаліся бязвыхадна ў гарадох ці ў другіх пунктах паветаў, але бесьперастанку каб рухаліся па іх раёну, каб начальнікі атрадаў дзейнічалі рашуча для разьвіцьця паўстанцкіх груп і сачылі за імі па пятах не