Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

абяцала яму памілаваньне, калі ён выдасьць Каліноўскага. Ратуючы сваю скуру, ён здрадзіў Каліноўскага.

Каліноўскі ў гэты час жыў пад імем Вітольда Вітажэнца ў Вільні, у Сьвята-Янскіх мурох. Тут знаходзілася гімназія, архіў, музэй старасьветчыны, былі і прыватныя кватэры. Каліноўскі жыў у кватэры настаўніка гімназіі. Поліцыя ўначы патаемна аблажыла кругом увесь квартал, не даючы нікому выхаду адтуль і арыштуючы ўсіх, хто ўваходзіў. Быў арыштаваны (7/1 1864) і Каліноўскі. Некалькі месяцаў пратаміўся ў турме чырвоны дыктатар, чакаючы сьмяротнай кары. Яго мучылі дапросамі і пагрозамі, але зламаць не маглі. Ён заставаўся цьвёрдым, поўным веры ў сваю справу. З турмы