Старонка:Дуброўскі.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ў сяле Траекурава. Але раней чым пачнем апісваць гэтую ўрачыстасць і далейшыя падзеі, мы павінны пазнаёміць чытача з асобамі, для яго новымі, або пра якіх мы злёгку толькі сказалі ў пачатку нашай аповесці.

Глава VIII

Чытач, напэўна, ужо здагадаўся, што дачка Кірыла Петровіча, пра якую сказалі мы толькі некалькі слоў, ёсць гераіня нашай аповесці. У эпоху, якую мы апісваем, ёй было семнаццаць год, і прыгажосць яе была ў поўным росквіце. Бацька любіў яе да шаленства, але абыходзіўся з ёю з уласцівым яму норавам, то стараючыся дагаджаць кожнаму яе капрызу, то палохаючы яс суровым, а часам і жорсткім абыходжаннем. Упэўнены ў яе адданасці, пікол! не мог ён дамагчыся яе давер'я. Яна прывыкла хаваць ад яго свае пачуцці і думкі, бо піколі не магла ведаць напэўна, як яны будуць спатканы. Яна не мела сябровак і вырасла ў адзіноце. Жонкі і дочкі суседзей мала калі ездзілі да Кірыла Петровіча, звычайныя гаворкі і забавы якога патрабавалі мужчынскага таварыства, а не дамскага. Мала калі наша красуня з'яўлялася сярод гасцей на піру ў Кірылы Петровіча. Велічэзная бібліятэка, складзеная найбольш з твораў французскіх пісьменпікаў ХУШ стагоддзя, была аддадзена ў яе рукі. Бацька яе, які ніколі не чытаў нічога, апроч Дасканалай Паварыхі[1] не мог кіраваць ёю ў выбары кніг, і Маша, натуральным чынам, перабраўшы творы ўсялякіх гатункаў, спынілася на раманах. Такім чынам закончыла яна сваё выхаванне, пачатае калісьці пад наглядам мамзель Мімі, да якой Кірыла Петровіч выяўляў вялікую шчырасць і прыхільнасць і якую вымушан ён быў нарэшце выслаць ціхом у другі маёнтак, калі вынікі гэтага сяброўства сталі вельмі выразнымі. Мамзель Мімі пакінула пасля сябе ўспаміны даволі прыемныя. Яна была добрая дзяўчына і ніколі на злое не скарыстоўвала ўплыву, які відаць мела на Кірыла Петровіча — чым і адрознівалася яна ад іншых сябровак Кірылы Петровіча, якіх ён бесперапынна зменьваў. Сам Кірыла Петровіч, здавалася любіў яе больш, як іншых, а чорнавокі хлапчук, свавольнік год дзевяці, падобны з твару на паўднёвы твар m-lle Мімі, выхоўваўся пры ім і прызнан

  1. Напэўна гаворыцца аб кнізе «Прыгожая паварыха, або прыгоды разбэшчанай жанчыны» — раман М. Чулкова (1770 — 1793), які быў у свой час вельмі папулярны.