Расправу з часам зробім самі,
Ці-ж будзем ве́чна каркі гнуць? —
Ня будзем даўжэй каркі гнуць!
Гэй, дале́й! гэй дале́й! Чутно кліч:
Штандар наш пераве́рне троны!
Ен увесь у крыві,
Аб волі родзіць сны.
А яго колер ёсьць чырвоны,
Бо ён ў работніцкай крыві,
Бо ўвесь ён змочан у крыві!
Гэй, проч, тыраны, проч з дарогі!
Хай прападзе́ ваш стары лад!
На суд вас клічам, на суд строгі
За крыўды, што цярце́ў наш брат…
(Абе́дзьве крыху маўчаць і слухаюць).
ЛЮДВІКА (д. с.). — Чырвоны штандар!.. (хапае капялюш).
МАТКА. — Ты куды хочаш ісьці?
ЛЮДВІКА. — Там — на дэмонстрацыю! Там пяюць пе́сьню крыві і свабоды! Я там павінна быць!..
МАТКА (адбірае ад яе́ капялюш). — Ня пойдзеш!!
ЛЮДВІКА. — Пайду! Яны — гэныя, што там, бліжэйшыя мне́ за родную маці!.. Пусьціце!.. аддайце капялюш!
МАТКА. — Ах, ты вырадак гэткі! А я кажу, што ня пойдзеш, ашале́ўшая ты дзяўчына!
ЛЮДВІКА. — Не даіцё!.. Добра! Пайду і так!.. (хватае з канапы хустку).
(Чуваць трэск выстрэлаў; пяяньне Чырвонага штандару зьліваецца з гоманам народу).